У матчы другога тура на Кубку Садружнасці, што праходзіць у Санкт-Пецярбургу, прадстаўнік Беларусі салігорскі «Шахцёр» згуляў унічыю з моладзевым складам «Зеніта» — 1:1 (Алумона, 77; Цыганаў, 82).

Група «С» пасля 2-х тураў: Шахцёр — 4 балы (2 матчы), Зеніт — 4 (2), Флора (Эстонія) — 3 (2), Небітчы (Туркменістан) — 0 (2).

Нагадаем, што ў суботу «Шахцёр» выйграў у «Небітчы» — 2:1.

У аўторак салігорцы згуляюць з «Флорай». У чвэрцьфінал выходзяць дзве каманды з групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?