Мінскае «Юнацтва» (галоўны трэнер — Міхаіл Захараў) стала пераможцам суперфінала Кантынентальнага кубка па хакеі, які прайшоў на «Мінск-Арэне» з 14 па 16 студзеня.

У матчы трэцяга тура «Юнацтва» (галоўны трэнер — Міхаіл Захараў) 16 студзеня выйграла ў аўстрыйскага «Рэд Була» — 4:3 (3:1, 1:0, 0:2).

Шайбы: 1:0 — Бараўкоў, (2.46 — мен.). 2:0 — А.Сцяпанаў (8.37). 3:0 — Башко (18.03 — бол.). 3:1 — Данкан (18.49, буліт). 4:1 — Кітараў (27.23). 4:2 — Рэж’е (47.21), 4:3 — Лінч (55:10).

«Юнацтва» заняла першае месца ў групе з 9 баламі, выйграўшы ва ўсіх трох матчах (таксама ў пятніцу над дацкім «Сендэр’юске» 2:1 і ў суботу ў французскага «Руана» 4:2).

На другім месцы фінішаваў «Рэд Бул» з 6 пунктамі, 3-е месца заняў «Сендэр’юске» (3 пункты), у «Руана» — 0 пунктаў.

«Юнацтва» на наступны год павінна выступіць у хакейнай Лізе чэмпіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?