У Тунісе ізноў беспарадкі. На гэты раз агрэсія шараговых жыхароў краіны накіраваная на супрацоўнікаў спецслужбаў.Апазіцыя сцвярджае, што пасля сваіх уцёкаў з краіны Бен Алі, былы прэзідэнт, аддаў загад супрацоўнікам спецслужбаў дэстабілізаваць сітуацыю ў Тунісе, ствараючы банды баевікоў, якія нападаюць на простых грамадзян.
Адказам апазіцыі было стварэнне атрадаў апалчэння, якія спрабуюць супрацьстаяцць бандам спецслужбаў. Адзін з метадаў — стварэнне блакпастоў і праверка дакументаў у кіроўцаў праязджаючых аўтамабіляў.
Сітуацыя ў Тунісе настолькі вострая, што з нянавісцю да супрацоўнікаў спецслужбаў, падкантрольных Бен Алі, спраўляюцца не ўсе. У рэпартажы «Euronews» распавядаецца, што функцыянераў рэжыму людзі проста забіваюць на месцы.