Кампанія Baltic Beverages Holding AB (ВВН), якая належыць Carlsberg Group, у выніку шэрагу ўгодаў, у тым ліку праз публічную прапанову аб выкупе акцый, павялічыла сваю долю ў статутным фондзе ААТ «Піўзавод «Аліварыя» да 67,8%.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў «Аліварыі».
Нагадаем, летам 2010 года ВВН павялічыла пакет акцый у «Аліварыі» з 30 да 47%.
«Такое сур’ёзнае павелічэнне пакета акцый у статутным фондзе аднаго з вядучых піваварных прадпрыемстваў Беларусі з’яўляецца лагічным крокам у рэалізацыі стратэгіі Carlsberg Group, скіраванай на ўмацаванне пазіцый у рэгіёне Усходняя Еўропа, — адзначылі на прадпрыемстве. — Гэта пагадненне дазваляе ААТ «Піўзавод „Аліварыя“ стаць паўнапраўнай часткай групы і атрымаць доступ да міжнароднага вопыту ў галіне продажу і маркетынгу, а таксама да перадавых тэхналогій піваварства».
Набываючы кантрольны пакет акцый ААТ «Піўзавод «Аліварыя», група кампаній Carlsberg тым самым пацвярджае свае намеры і ў далейшым умацоўваць і развіваць прысутнасць у Беларусі і ва Усходняй Еўропе, заявіў старшы
«Мы плануем і далей развіваць нашы пазіцыі на рынку і выпускаць паспяховыя навінкі, выкарыстоўваючы
Carlsberg Group — адна з піваварных груп, якія лідзіруюць у свеце, валодае шырокім партфелем брэндаў піва і іншых напояў. Флагманскі брэнд кампаніі — Carlsberg — з’яўляецца адным з найбольш вядомых піўных брэндаў у свеце. «Балтыка», Carlsberg і Tuborg уваходзяць у шэсць найбуйнейшых брэндаў Еўропы. У Carlsberg Group працуе больш за 43 тыс. чалавек, а яе прадукты прадаюцца больш як на 150 рынках.
Піўзавод «Аліварыя» вырабляе 15 гатункаў піва пад маркамі «Аліварыя», «Бровар», «Дата 1864». Завод заснаваны ў 1864 годзе. Колькасць супрацоўнікаў — 475. «Аліварыя» займае трэцяе месца на піўным рынку Беларусі. Другім пасля Carlsberg Group буйным акцыянерам ААТ «Піўзавод «Аліварыя» з’яўляецца ЕБРР (21% акцый). Астатнія акцыі належаць фізічным асобам.
Марына Носава, БелаПАН.