УЕФА склала рэйтынг fair play (высакароднай гульні), які ўлічвае матчы футбольных зборных і клубаў з 1 мая 2010 года па 30 красавіка 2011 года, паведамляе афіцыйны сайт еўрапейскага футбольнага саюза.

Узначальвае спіс Нарвегія з рэйтынгам 8,34, на 2-м месцы ідзе Англія (8,225), на трэцім — Швецыя (8,172).

Беларусь знаходзіцца на 12-м месцы з 7,981 бала. 11-е месца займаюць Нідэрланды (8,054), 13-е месца — Паўночная Ірландыя (7 978).

У першую дзясятку ўваходзяць таксама Ірландыя, Нямеччына, Данія, Ісландыя, Фінляндыя, Іспанія, Францыя. Расія - 18-я, Польшча - 32-я, Літва - 47-я.

У рэйтынг-ліст ўключаныя толькі футбольныя асацыяцыі краін, каманды якіх правялі як мінімум 27 гульняў у спаборніцтвах пад эгідай УЕФА за год. Згодна з рэгламентам УЕФА, клубы краін, якія занялі тры першыя месцы ў рэйтынгу, атрымаюць па адным месцы ў Лізе Еўропы пры ўмове, што іх каэфіцыент перавысіць 8,0.

Пры падліку каэфіцыенту дэлегаты УЕФА ўлічваюць стаўленне гульцоў да арбітра, да суперніка, паводзіны гледачоў і работнікаў каманды, грубасць гульні, колькасць парушэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?