У адпаведнасці з ч.6 арт. 95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кіраўнік дзяржавы пастанавіў склікаць 27 студзеня ў Менску 7-ю пазачарговую сесію палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу 4-га склікання для ўзгаднення назначэння прэм'ер-міністра і разгляду пры неабходнасці іншых пытанняў. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 студзеня, паведамілі БелТА у яго прэс-службе.

Зазначым таксама, што інаўгурацыйная прысяга прыносіцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці дэпутатаў палаты прадстаўнікоў, членаў савета рэспублікі, суддзяў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў.

Раней паведамлялася, што інаўгурацыя можа прайсці 21 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?