ААТ «Укртранснафта» і ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» падпісалі 17 студзеня ў Кіеве дамову пра транзыт у 2011–12 гадах украінскім бокам 4 мільёнаў нафты штогод праз нафтаправод Адэса — Броды да Мазырскага НПЗ у Беларусь.

Як заўважыў міністар энэргетыкі Ўкраіны Юры Бойка, дасягнутыя дамоўленасьці зь Беларусьсю выгадныя Кіеву. Акрамя таго, паводле слоў міністра, дамова паміж "Беларускай нафтавай кампаніяй" і "Укртранснафтай" ніяк не закранае інтарэсаў Расеі што да транзыту нафты праз Украіну ў Эўропу.

Як паведамляе РИА Новости са спасылкай на Міністэрства паліва і энэгетыкі Ўкраіны, дамова заключаная тэрмінам на 2 гады з далейшай пралангацыяй паводле згоды бакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?