Абвінавачанне ў тым, што Германія дапамагала рыхтаваць дзяржаўны пераварот у Беларусі, абсалютна абсурднае і беспадстаўнае, заявіўпрэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Германіі Андрэас Пешке 17 студзеня ў Берліне.
Як паведамляюць нямецкія СМІ, Пешке зазначыў, што гэтае абвінавачанне вылучыў не «афіцыйны беларускі бок», а «орган беларускай прэсы».
14 і 15 студзеня дзяржаўная газета «Советская Белоруссия» апублікавала першые дзве часткі артыкула «За кулісамі адной змовы», у якой размешчаны перададзеныя па ўказанні Аляксандра Лукашэнкі «некаторыя рассакрэчаныя дакументы пра падзеі 19 снежня». 15 студзеня гэтыя ж матэрыялы перадрукавалі іншыя дзяржаўныя газеты краіны — «Рэспубліка», «Звязда» і «Народная газета».
«Няма ніякіх сумненняў, што да падзей 19 снежня прыклалі руку найперш спецслужбы Польшчы і Германіі, якія спланавалі і арганізацыйна аформілі ГК ГП (грамадзянская кампанія „Гавары праўду!“, якую ўзначальваў
«Палігонам для арганізацыйнага фарміравання сілы, здольнай змяніць у Беларусі законную ўладу, стала Польшча. Там былі створаныя спецыяльныя і трэніровачныя лагеры для „актывістаў“, там рыхтаваўся будучы кіруючы клас, там узгадняліся асноўныя знешнепалітычныя рашэнні з прыцягненнем дыпламатычнага корпуса», — падкрэсліваецца ў артыкуле.
Згодна з публікацыяй, спонсарамі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» «з’яўляліся прадстаўнікі дзяржаўнай структуры Рэспублікі Польшча (МЗС Польшчы)».
Як паведамляла