Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі 20 снежня, daylife.com

Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі 20 снежня, daylife.com

Паведамленні пра тое, што журналісты не змогуць прысутнічаць на інаўгурацыі А. Лукашэнкі, з’яўляюцца трызненнем і правакацыяй, заявіў у інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак кіраўнік прэс-службы кіраўніка дзяржавы Павел Лёгкі.

«Тое, што журналістаў нібыта не запрашаюць на інаўгурацыю прэзідэнта, гэта адно з двух: гэта альбо трызненне хворай свядомасці, альбо элементарная правакацыя», — адзначыў кіраўнік прэзідэнцкай прэс-службы.

Як заявіў П. Лёгкі, «акрамя таго, што інаўгурацыя будзе транслявацца ў прамым тэле-і радыёэфіры, журналісты, па сваім жаданні, змогуць знаходзіцца і на месцы падзеі».

Нагадаем, што раней была распаўсюджана інфармацыя (БелаПАН), што прысутнасць журналістаў на інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не прадугледжана, а толькі будзе арганізавана прамая тэлетрансляцыя гэтай цырымоніі.

Інаўгурацыя пройдзе ў Палацы Рэспублікі 21 студзеня.

***

Выбары прэзідэнта прайшлі ў Беларусі 19 снежня 2010 года. У адпаведнасці з Канстытуцыяй, прысягу абраны прэзідэнт павінен прынесці не пазней за два месяцы з дня яго абрання, гэта значыць не пазней за 19 лютага 2011 года.

Прысяга прыносіцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці дэпутатаў палаты прадстаўнікоў, членаў савета рэспублікі, суддзяў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў.

Уступаючы ў пасаду, прэзідэнт прамаўляе наступную клятву: «Уступаючы на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, шчыра і сумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?