Літва выступае за санкцыі не ў дачыненні да ўсёй Беларусі, а толькі ў дачыненні да канкрэтных асобаў,

сцвярджае дарадца прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце Дарус Сямашка.

18 студзеня ў інтэрв’ю Žinių radijas ён паўтарыў, выказаную раней пазіцыю прэзідэнта аб тым, што Літва не будзе блакаваць прапановы ЕС аб увядзенні забароны на ўезд для прадстаўнікоў беларускіх уладаў.

Абмежаванне ў выдачы візаў павінна датычыцца

толькі мэтавай групы беларускага грамадства.

«Санкцыі павінны ўжывацца супраць канкрэтных прадстаўнікоў улады, якія прымаюць рашэнні, удзельнічаюць у іх ажыццяўленні або распаўсюджваюць і абараняюць гэтыя рашэнні», — сказаў Сямашка.

«Прэзідэнт ясна сказала, што не падтрымлівае санкцыі супраць усёй краіны.
(…) Падтрымлівае санкцыі ў дачыненні да тых, хто прыняў рашэнні, накіраваныя супраць дэмакратычнага грамадства, апазіцыі, а супраць краіны — не», — сказаў Дарус Сямашка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?