Аднак пастаўкі расейскага паліва па нафтаправодзе «Дружба» праз тэрыторыю Беларусі ў Польшчу і Нямеччыну працягваюцца,

паведамляе «Нямецкая хваля».

У рамках чарговага канфлікту з Расіяй з прычыныкоштаў на энерганосьбіты Беларусь у панядзелак, 17 студзеня, прыпыніла пастаўкі дызельнага паліва ў Заходнюю Еўропу. Паводле словаў аднаго з нафтавых трэйдараў у Лондане, з Беларусі «ўжо не паступае нічога», хоць пастаўляюцца Мінскам аб’ёмы і без таго невялікія.

Звычайна Беларусь штомесяц пастаўляе ў Заходнюю Еўропу каля 200 тысяч тон дызельнага паліва. Аднак цяпер гэтая краіна, відавочна, сама мае патрэбу ў паліве, бо ў пачатку 2011 года Расія спыніла пастаўку нафты ў Беларусь. У той жа час расійскія пастаўкі паліва ў Польшчу і Нямеччыну па нафтаправодзе «Дружба», які праходзіць па беларускай тэрыторыі, працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?