Беларусь гатова прадаць да 25% акцый ААТ «Беларуськалій».

«Жыць трэба па сродках. Ніякага друкавання грошай, ніякіх пазык, хопіць, — заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця беларускай эканомікі, перадае карэспандэнт БелТА. — З гэтым трэба развітацца. Гэта правільны падыход, ён не падлягае якойсьці спрэчцы» , — падкрэсліў ён.

А дзе ж браць грошы, якія раней браліся з запазычванняў? Беларусь гатова прадаць да 25% акцый ААТ «Беларуськалій».

«Мы прапанавалі, і гэта ўжо не сакрэт, «Беларуськалій». Мы сказалі, што больш за 25% мы не прадамо.
Мы назвалі цану, якая сёння расце. Ахвотных за такую цану купіць няшмат, але яны ёсць. Хочуць — няхай купляюць, няма — меншай цэны не будзе», — сказаў Лукашэнка.

Ён пахваліўся, што сёння існуе «шалёны попыт на асобныя беларускія прадпрыемствы». «За гэта мы можам атрымаць $ 25–30 млрд.

А калі праямо гэтыя $ 30 млрд, тады што прадаваць будзем?» — перажывае Аляксандр Лукашэнка.

За апошнія пяць гадоў валавая замежная запазычанасць Беларусі дасягнула прыкладна 27 мільярдаў даляраў, або небяспечнай рысы 50% ад ВУП. На гора,

пагаршэнне адносінаў з Захадам зрабіла немагчымым атрыманне танных крэдытаў ад МВФ. А запазычванне грошай пад дзяржаўныя аблігацыі каштуе задорага.
Імаверна, Беларусь будзе здабываць грошы шляхам прыватызацыі дзяржаўных актываў. Іначай давялося б зацягнуць паясы ўсім. Але ў дадзенай палітычнай сітуацыі ў Беларусь прыйдуць толькі тыя купцы, якія будуць адчуваць сябе бяспечнымі. Тыповы заходні інвестар Беларусі цураецца: калі ў краіне могуць пасадзіць у турму сем кандыдатаў у прэзідэнты, то заўтра ў такой краіне могуць лёгкім рухам рукі забраць твае 25% акцый назад.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?