Рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько стаў ляўрэатам штогадовай прэміі «Свабода выказваньня». У рашэньні гаворыцца, што ўзнагарода прысуджаецца яму «на знак прызнаньня ягонага змаганьня за свабоду выказваньня ў Беларусі, якая выявілася ў рэдактарскай працы ў «Нашай Ніве» ды іншай творчай дзейнасьці». Прэмію – яе назва па-ангельску гучыць Oxfam Novib / PEN Freedom of Expression – прысуджаюць Міжнародны ПЭН-Клюб і нідэрляндзкая фундацыя «Oxfam Novib», якая падтрымлівае праекты па змаганьні зь беднасьцю, а таксама па спрыяньні чалавечаму разьвіцьцю ў розных краінах сьвету.

Апрача рэдактара «НН», яшчэ чатыры чалавекі атрымаюць такую ўзнагароду сёлета: Сымон Мол (Камэрун/Польшча), Роя Талаўі (Іран/Курдыстан), Фарадж Байракдар (Сырыя) ды Грант Дзінк (Турэччына).

Цырымонія ўзнагароджваньня адбылася 18 лістапада ў Гаазе падчас фэстывалю Crossing Border («Пераступаючы межы»). А.Дынько не прысутнічаў на ёй праз занятасьць юбілейнымі мерапрыемствамі стагодзьдзя «Нашай Нівы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?