Амбасадар Беларусі ў Гарманіі Андрэй Гіро 18 студзеня выкліканы ў МЗС Германіі, дзе яму было заяўлена пра абсалютную безгрунтоўнасць абвінавачванняў афіцыйнага Берліна ў дачыненні да «спробы дзяржпераварота» ў Беларусі ў канцы 2010 года,

паведамляе ИА REGNUM

Нагадаем, абвінавачванні Германіі і іншых краін у арганізацыйным фінансавым дачыненні да спробы дзяржаўнага перавароту былі апублікаваны ў газеце «СБ».

Паводле паведамлення МЗС Германіі, пазіцыю афіцыйнага Берліна па высунутых уладамі Беларусі абвінавачванням прадстаўніку МЗС РБ агучыла Патрыцыя Флор — упаўнаважаная МЗС Германіі па Ўсходняй Еўропе, Каўказу і Цэнтральнай Азіі. «Яна з усёй выразнасцю падкрэсліла, што падобныя абвінавачванні абсалютна безгрунтоўныя. На мінулым тыдні з аналагічнай заявай ужо выступіў прадстаўнік МЗС ФРГ Андрэас Пешцы», — паведамляюць германскія СМІ.

18 студзеня Патрыцыя Флор яшчэ раз давяла да прадстаўніка МЗС Беларусі патрабаванне ўрада Германіі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі і спыніць палітычныя рэпрэсіі. Яна таксама заклікала афіцыйны Мінск выконваць стандарты праў чалавека і ахарактарызавала рашэнне ўлад РБ зачыніць менскі офіс АБСЕ «новым ударам па прававой сістэме і правам чалавека» ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?