Прэзідэнт Кітая Ху Цзіньтаа заявіў, што «міжнародная валютная сістэма на аснове абменнага курсу даляра — прадукт мінулага».

Кітайскі прэзідэнт заявіў, што ён робіць усё магчымае, каб замяніць даляр уласнай валютай — юанем. Але дадаў, што разумее, што гэта доўгі працэс, перадае BBC.

Ху Цзіньтаа ў сваёй заяве спасылаецца на публікацыі ў амерыканскіх газетах Washington Post і The Wall Street Journal, у якіх апісваецца сітуацыя пастаяннай напружанасці паміж далярам і юанем.

— Грашова-крэдытная палітыка ЗША мае вялікі ўплыў на патокі капіталу і ліквіднасць сусветнага фінансавага рынку.

Таму курс даляра трэба звесці да разумнага і стабільнага узроўню
, — сказаў ён і дадаў, што ў Кітая ёсць умовы і магчымасці, каб не дапусціць інфляцыі і ўтрымаць цэны на стабільным узроўні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?