Славацкая моладзевая арганізацыя «Народная дэмакратычная моладзь» правяла буйную акцыю ў падтрымку Насты Палажанкі.

Як паведаміў актывіст НДМ Юрай, ля беларускага пасольства ў Браціславе сабралася каля 50 сяброў арганізацыі.

Акцыя распачалася з сімвалічнага замыкання беларускай амбасады: актывісты на 15 мінут павесілі на дзверы вялікі замок. Пасля гэтага маладзёны паспрабавалі перадаць ліст у абарону Насты Палажанкі супрацоўнікам. Самога амбасадара ў будынку не было, а іншыя супрацоўнікі адмовіліся выходзіць нават пасля таго, як юнакі пачалі скандаваць і свісцець у свісцёлкі. Супрацоўнікі ў адказ зашмаргнулі фіранкі на вокнах.

Пасля гэтага актывісты НДМ грамадою рушылі ў Міністэрства замежных справах, дзе ў маладзёнаў адбылася сустрэча з Генеральным сакратаром Міністэрства, які ў прысутнасці маладзёнаў звязаўся з амбасадарам Славакіі ў Менску й наказаў яму пільна адсочваць сітуацыю й па магчымасці наведаць Насту Палажанку ў Амерыканцы.

Пра акцыю паведамілі аж чатыры тэлеканалы і Славацкае радыё.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?