Учора ўвечары матчы пятага тура групавога турніру Лігі чэмпіёнаў правялі клюбы беларускіх легіянэраў.

«Арсэнал» Аляксандра Глеба ў Лёндане прымаў нямецкі «Гамбург». Першы тайм застаўся за гасьцямі. Ужо на чацьвёртай хвіліне гол у браму Енса Лемана забіў нападнік галяндзкай зборнай ван дэр Варт. Зь лікам 1:0 і скончылася першая палова гульні. Затое пасьля перапынку «Арсэнал» быў нястрыманы. Ван Пэрсі, Эбуэ і Баптыста забясьпечылі «кананірам» перамогу, а таксама першае месца ў групе напярэдадні апошняга туру. Аляксандар Глеб адыграў увесь матч, а таксама атрымаў папярэджаньне.

Валянціна Бялькевіча і кіеўскае «Дынама» чакаў цяжкі выезд у Бухарэст да мясцовай «Сьцяўы». Толькі перамога дазваляла кіяўлянам шанец працягнуць эўракубкавы сэзон. Аднак гульня скончылася ўнічыю. На гол Чэрната румыны адказалі трапным ударам Дзіке. Валянцін Бялькевіч, як і Глеб, правёў увесь матч. Трэба адзначыць, што апошнім часам харызматычны лідэр «Дынама» не заўсёды трапляе ў асноўны склад каманды. Незалежна ад апошняга матчу з мадрыдзкім «Рэалам», кіеўскае «Дынама» зойме апошняе месца ў групе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?