Сёння актывісты Руху «За Свабоду» і арганізацыі «Маладая Беларусь» ладзілі малітву за ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Як паведаміў абласны кіраўнік Руху «За Свабоду» Пётр Кузняцоў, шырокай падрыхтоўкі да акцыі не вялося: сітуацыя ў краіне рэпрэсіўная.

«Мы запрасілі да ўдзелу ў малітве толькі тых людзей, з кім маем зносіны кожны дзень, хто працуе ў офісе стала, каб абысціся без тэлефонаў,
 — усяго 8 чалавек. У адваротным выпадку мы рызыкавалі тым, што спецслужбы даведаюцца аб планах загадзя і нам не дадуць нават наведаць царкву», — растлумачыў Пётр Кузняцоў.

Паводле яго словаў, актывісты Руху «За Свабоду» і «Маладой Беларусі» наведалі гомельскі сабор Пятра і Паўла, дзе запалілі свечкі і папрасілі Багародзіцу заступіцца за ўсіх ахвяр гэтага бесчалавечнага рэжыму.

«Мы запалілі свечкі і памаліліся хто як можа за тых, хто пацярпеў і цяпер пакутуе ад палітычных рэпрэсій у нашай цудоўнай краіне. Прайшоў месяц з той страшнай ночы, 19 снежня, калі быў дадзены старт нечуванай у гісторыі сучаснай Беларусі кампаніі „палявання на ведзьмаў“, і мы проста не маглі застацца абыякавымі», — пракаментаваў Пётр Кузняцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?