Палітоляг Алесь Лагвінец, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты менскага гарсавету, на мінулым тыдні накіраваў зварот у Цэнтравыбаркам, Менскі гарсавет, Пракуратуру, Адміністрацыю прэзыдэнта з просьбай разабрацца, чаму ў Фрунзэнскім раёне ад 2003 г. аж на 13 тысячаў паменела выбарцаў.

20 лістапада Лагвінец атрымаў афіцыйны адказ ад ЦВК за подпісам Лідзіі Ярмошынай. У адказе пішацца: «Вы не прыводзіце фактаў неўключэньня выбарцаў сьпісы. ... ЦВК ... ня мае сьведчаньняў таго, што хто-небудзь з жыхароў Фрунзэнскага раёну быў пазбаўлены права ўдзельнічаць у выбарах. Паколькі Вы вылучаецеся кандыдатам у дэпутаты гарсавету, то зразумелае Вашае жаданьне трапіць на старонкі газэт, хаця б і з надуманым канфліктам. Аднак дадзеныя абставіны ня маюць нічога супольнага з інтарэсамі выбарцаў».

А.Лагвінец мяркуе, што ЦВК такім чынам ухіліўся ад адказу, ён таксама зьбіраецца зьвярнуцца з гэтым пытаньнем у суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?