Думкі жанчын пра мужчынскі імідж. Што падабаецца прыгожаму полу і што не падабаецца?

Непаразуменні ва ўзаемаадносінах паміж мужчынамі і жанчынамі адбываюцца часам праз тое, што адны проста не ведаюць, як спадабацца іншым.

Часам маладым людзям здаецца, што прыдуманы імі той ці іншы імідж павінен безадмоўна дзейнічаць на дзяўчат. Але тыя толькі пасмейваюцца. На дапамогу сваім чытачам-мужчынам вырашыла прыйсці газета New York Post, якая правяла апытанне сярод сваіх чытачак, каб высветліць, што ім падабаецца і што не падабаецца ў мужчынскім абліччы.

Высветлілася, што 42% апытаных жанчын падабаюцца гладка паголеныя мужчыны. Яшчэ 31% чытачак газеты сказалі, што яны аддаюць перавагу «вячэрняй няголенасці», то бок так званаму «пяцігадзіннаму ценю» на тварах сваіх прыяцеляў. Але ніхто з удзельніц даследавання не сказаў, што ў захапленні ад барады. «Барадатыя мужчыны падобныя да пацешных жывёл», — лічаць чытачкі газеты.

Вельмі ясна прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва выказаліся ў дачыненні мужчынскіх грудзей. Так, 68% амерыканак лічаць, што яна павінна быць пакрытая расліннасцю, аднак 40% з іх выказалі меркаванне, што яе было б нядрэнна «прарэдзіць», але толькі злёгку.

«Жудасна надакучылі намаляваныя ва ўсіх модных часопісах жанчынападобныя хлопчыкі, гладкія, як жабы», —
прыводзіць New York Post словы адной з чытачак. У пацверджанне гэтаму толькі 22% апытаных сказалі, што ім падабаюцца мужчыны, на грудзях якіх наогул няма валасоў.

Цалкам адназначна жанчыны выказаліся ў дачыненні да таго, што «пучкі поўсці» не павінныя вызіраць з-за каўняра кашулі. На думку 55% удзельніц даследавання, «лішнія» валасы на верхняй частцы грудзей, якая прымыкае да шыі, трэба выдаляць. А яшчэ 35% мяркуюць, што гэта трэба рабіць з валасамі на спіне. «Не так ужо і балюча зрабіць эпіляцыю воскам, — лічыць адна з удзельніц апытання. — А выгляд адразу робіцца значна лепшы».

Важна таксама, у што будзе апрануты прадстаўнік моцнай паловы чалавецтва, які хоча спадабацца жанчыне. Каля 58% заявілі, што няма больш сэксуальна прывабнага мужчынскага ўбору, чым джынсы і футболка. Яшчэ 19% удзельніц апытання лічаць такім камплект «кашуля і шорты», а 17% заявілі, што прыходзяць у захапленне пры выглядзе мужчыны ў касцюме і пры гальштуку. Што датычыць, напрыклад, скураных штаноў, то яны больш падыходзяць рок-зоркам, мяркуюць амерыканкі.

Амаль пароўну падзялілася меркаванне жанчын у дачыненні да мужчынскай ніжняй бялізны.
Каля 48% заявілі пра тое, што ім падабаюцца «звычайныя» мужчынскія майткі, у той час як 46% сказалі, што аддаюць перавагу таму, каб бачыць свайго спадарожніка ў «баксёрах», гэта значыць, «сямейных» майтках. Не менш «драматычна» падзяліліся галасы што да плавак. Як высветлілася, лепш за ўсё, па меркаванні 56% жанчын, мужчыны глядзяцца ў плаўках, якія нагадваюць доўгія шорты. На другім месцы — 36% — апынуліся «шортападобныя» плаўкі, і толькі 2% апытаных заявілі, што ім падабаюцца спартовыя «бікіні».

Падчас апытання высветлілася таксама, што прадстаўнікам моцнай паловы чалавецтва не варта насіць занадта кароткія шкарпэткі ці завялікія штаны, няправільна падбіраць колеры, а таксама насіць «не па прызначэнні» спартовыя пластыкавыя тапачкі з гумовай перамычкай. На думку жанчын, такі абутак дарэчны толькі пры паходзе ў басейн ці на пляж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?