Лёс абвінавачаных у масавых беспарадках 19 снежня ў іх руках, заявў Лукашэнка на нарадзе па ўнутрыпалітычных пытаннях.

«У сувязі з тым, што ад нас патрабуюць, я хачу сказаць, што мы не крыважэрныя. І лёс тых, за якіх сёння заўзята змагаюцца ў Еўрапейскім саюзе, выключна ў іх руках, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА. — …Хочуць быць у следчым ізалятары — хай там сядзяць. Хочуць быць са сваімі сем’ямі — гэта таксама ад іх залежыць. Гэта не праблема. Яна вырашаецца сёння следчымі органамі. Але

не толькі ў следчых органаў, але і ў краіны ў цэлым ёсць шэраг пытанняў, на якія мы чакаем ад іх адказаў. І сядзець як мышы пад венікам ў следчым ізалятары і думаць, што заўтра амерыканцы або еўрапейцы прыйдуць і вызваляць іх, бесперспектыўна
».

Далей ён чарговы раз назваў палітычных апанентаў «адмарозкамі», а Еўрасаюзу і ЗША параіў «займацца сваімі праблемамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?