Падаражаньне закране прыгарадны і міжгародні транспарт. Цэны падымуцца прыкладна на 16 адсоткаў.
— У Беларусі ўсе перавозкі па рэспубліцы стратныя, — патлумачылі «Камсамолцы» на Беларускай чыгунцы. – Мяркуйце самі, 59 катэгорый ільготнікаў! Поўны білет не купляюць амаль 6 мільёнаў чалавек! Прыгарадныя цягнікі акупаюцца на траціну, пасажырскія прыкладна на 40%! Вось і спрабуем зрабіць транспарт хаця б менш стратным!
Апошні раз цану на білет падымалі акурат год таму, 25 лістапада 2005-га.
У Міністэрстве эканомікі патлумачылі:
— Мы прымаем максымальныя, гранічныя тарыфы. Юрыдычныя асобы й індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца аўтобуснымі й аўтамабільнымі перавозкамі, маюць права зрабіць больш нізкі тарыф, інакш кажучы, усталяваць больш нізкія цэны.
Новыя тарыфы:
Звычайны аўтобус: 80 руб./км.
«Мяккі» аўтобус: 83,2 руб./км.
Прыгарадны цягнік: 440 руб./зона.
Цягнік: падаражэе на 16%.
Фота photo.bymedia.net