У пятніцу ў Вільню прыбылі паслы краін ЕС, акрэдытаваныя ў Мінску. Літву наведваюць кіраўнікі 12 дыппрадстаўніцтваў, а таксама павераны ў справах дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусі,паведамляе МЗС Літвы.
Па звестках Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, у Вільні будуць знаходзіцца паслы Ірландыі, Італіі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Швецыі, Венгрыі, Германіі, Літвы і прадстаўнік ЕК.
Аднак у Літву прыбываюць не ўсе паслы краін ЕС, якія акрэдытаваныя ў Мінску.
Падчас візіту дыпламаты наведаюць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Беларускі дом правоў чалавека, Літоўскае радыё і тэлебачанне, сустрэнуцца з чальцамі камітэта Сейма па замежных справах.
Паслы і прадстаўнік ЕК абмяркуюць з кіраўніцтвам МЗС Літвы сітуацыю ў Беларусі і праграму старшынявання Літвы ў АБСЕ.
0
0
0
0
0
0