Гераічнаму звярку нават прысвяцілі верш.

Міжнароднае агенцтва Reuters, брытанскія «The Sun», «Telegraph», «Dailymail», нямецкая «Spiegel», шведскія «Dagens Nyheter» і «Helsingborgs Dagblad», літоўскія «Lietuvos rytas» і «Delfi», польскі «Hanter», індыйскі тэлеканал «India TV» ды інш. паведамілі пра беларускую лісіцу, якая неверагодным чынам не толькі пазбегла смерці, але і… падстрэліла паляўнічага і збегла.

Незвычайны выпадак адбыўся 8 студзеня ў лесе ля вёскі Старыя Паддубы. На паляванні 40-гадовы мясцовы жыхар з падстрэліў лісіцу, а дабіць яе вырашыў прыкладам. Калі ён прыціснуў параненую жывёлу да зямлі, тая, змагаючыся, закранула лапамі спускавы механізм. Адбыўся стрэл, і паляўнічы атрымаў скразное раненне сцягна.

Так кур’ёзны выпадак апісаў следчым сам пацярпелы. Гэтыя словы пацвердзіў яго родны брат, які з ім паляваў у той дзень. Параненага змясцілі ў бальніцу, справай займаецца раённая міліцыя, якая мусіць высветліць ці насамрэч усё было так, як расказвае гора-паляўнічы, і ці не мог да стрэлу спрычыніцца чалавек.

А пакуль тое, беларускай лісе прысвяцілі верш. Дзеля гэтага на партале Polit.ru ў рамках праекту «Вершы на выпадак» быў зладжаны конкурс. Вось верш-пераможца:

Все перемешано.

Не понять порой,

Хоть плачь –

Кто жертва, а кто палач,

И кто же из них герой.

В калейдоскопе бешеном

Крутятся откровения, новости, глупости, цинизм.

Жизнь.

(аўт. – Старый Брюзга)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?