На радыё «Юністар» выходзіць у эфір незвычайная для FM праграма «Новая зямля».

Сёньня а 21-й гадзіне ў ёй будуць выконваць уласныя творы Ларыса Геніюш, Уладзімер Караткевіч, Рыгор Барадулін, Уладзімер Някляеў, Адам Глёбус, Веніямін Блажэнны, Дзьмітры Строцаў, Аляксандар Кульлінковіч, Ільля Сін, Віктар Жыбуль, Альгерд Бахарэвіч, Юрась Барысевіч, Вальжына Морт, Зьміцер Вішнёў, Яўген Лёсік.

Шукайце «Новую зямлю» ў Менску на хвалях 99,5 FM, у Берасьці на 102,3 FM і ў інтэрнэт-вяшчаньні. Вядзе перадачу Вiктар Сямашка.

Паводле afisha_by, unistar.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0