Вікторыя Азаранка (Беларусь) і Марыя Кірыленка выйгралі ў другім раўндзе парнага разраду Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў Сафі Фергюсан і Алісіі Молік (абедзве -- Аўстралія) — 6:2, 6:1 і выйшлі ў 1/8 фіналу, дзе сустрэнуцца з Юнг Ян Чан (Тайвань) / Агнешкай Радванскай (Польшча).

Вольга Гаварцова (Беларусь) і Ала Кудраўцава (Расія) выйгралі ў Алісы Кляйбанавай (Расія) і Анабель Медзіны Гарыгес (Іспанія) -- 6:2, 6:4 і ў 1/8 фіналу згуляюць з Гізэлай Дулько (Аргенціна) / Флавіяй Пенета (Італія).

У першым раўндзе міксту Вольга Гаварцова з Марцінам Маткоўскім (Польшча) выйгралі ў Анабель Медзіны Гарыгес і Ніколаса Алмагра (Іспанія) — 6:2, 6:1.

А вось Максім Мірны і Аліса Кляйбанава прайгралі сёння Кары Блэк (Зімбабвэ) і Леандру Паесу -- 6:7, 6:4, 10:12.

Мірны разам з Даніэлам Нестарам працягне барацьбу ў мужчынскім парным разрадзе, а ў нядзелю раніцай Вікторыя Азаранка згуляе ў 1/8 фіналу з На Лі (Кітай).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?