У матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама-Мінск» прайграла ў гасцях маскоўскім аднаклубнікам — 1:3 (1:2, 0:1, 0:0).

Падапечныя Марэка Сікоры закінулі шайбу ўжо на 18-й секундзе сустрэчы (вызначыўся Пётр Сікора), але потым прапусцілі двойчы (Камароў, 3-я хвіліна, Угараў, 19). Прапусціўшы ў другім перыядзе трэцюю шайбу (Шатан, 34-я), мінчане папросту здаліся.

«Дынама-Мінск» займае восьмы радок у Заходняй канферэнцыі, які дае магчымасць трапіць у плей-оф. На 9-м месцы, з адставаннем у сем балаў, ідзе «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад), але ў валжанаў ажно на тры гульні меней. Таму па згубленых балах дынамаўцы — на 9-м месцы.

Заходняя канферэнцыя: 1. Лакаматыў Яраслаўль — 96 (46 гульняў), 2. Дынама Масква — 79 (46), 3. СКА Санкт-Пецярбург — 77 (45), 4. Атлант Мыцішчы — 74 (45), 5. Северсталь Чарапавец — 72 (46), 6. Дынама Рыга — 70 (48), 7. Спартак Масква — 67 (46), 8. Дынама Мінск — 66 (48), 9. Тарпеда Ніжні Ноўгарад — 59 (45), 10. ЦСКА Масква — 51 (45), 11. Віцязь — 44 (44).

У панядзелак, 24 студзеня, мінскія дынамаўцы згуляюць у гасцях з «Віцязем», а ў сераду — у Рызе з «Дынама».

30 студзеня матч у Мінску з ЦСКА,
потым — двухтыднёвы перапынак, і затым тры завяршальныя гульні ў Мінску. Відаць, інтрыга наконт плей-оф будзе жыць да апошняга матча.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?