У матчы чэмпіянату англійскай прэм’ер-лігі «Бірмінгем Сіці», за які выступае беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб, пацярпеў сёння буйную паразу ад «Манчэстэр Юнайтэда» — 0:5.

Матч 24-га тура прайшоў у Манчэстэры на стадыёне «Олд Трафард».

У гаспадароў хет-трыкам вызначыўся Дзімітар Бербатаў (2, 31, 53-я хвіліны), забілі таксама Раян Гігз (45-я) і Нані (76-я).

Аляксандр Глеб выйшаў на поле ў стартавым складзе і быў заменены ў перапынку.

Нагадаем, што беларус быў аддадзены «Барселонай» у арэнду «Бірмінгему» ў жніўні 2010 года. Правёў у чэмпіянаце прэм’ер-лігі за клуб 15 матчаў (894 хвіліны), забіў адзін мяч і аддаў адзін галявы пас. Адзін мяч Глеб таксама правёў у Кубку лігі.

***

Наступны матч у чэмпіянаце Англіі «Бірмінгем», які зараз займае 17-ы радок (у каманды 23 пункты, ва Уэст Хэма, што ідзе 20-м, 21 пункт), згуляе 1 лютага з «Манчэстар Сіці»,

26 студзеня пройдзе паўторная гульня Кубка Лігі з «Уэст Хэмам» (першая гульня 1:2), а 29 студзеня ў 1/16 фіналу Кубка Англіі «сінія» згуляюць з «Ковентры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?