Тэрмін знаходжання пад вартай чатырох арыштаваных увосень сацыяльных актывістаў падоўжаны. Мікалай Дзядок застанецца пад вартай да 6 сакавіка, а тэрмін следства па ягонай справе працягнуты да 9 красавіка. Ігару Аліневічу, Максіму Веткіну і Аляксандру Францкевічу тэрмін утрымання падоўжаны да красавіка.

Чакаецца, што справа ўсіх чатырох затрыманых пяройдзе ў стадыю азнаямлення з матэрыяламі ўжо ў канцы гэтага месяца.

Нагадаем, адных з іх падазраюць у кіданні пляшак з запальнай сумессю на тэрыторыю расійскага пасольства, другіх — ва ўдзеле ў закідванні фальшфаера ў вакно апоркі, Дзядок — у арганізацыі несанкцыянаванага шэсця супраць вайсковых вучэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?