21 лістапада ноччу на бігбордзе царквы «Збаўленьне» (хрысьціянаў веры эвангельскай) на скрыжаваньні вуліц Тэльмана і Першукевіча, чорнай фарбай напісалі «Не верь секте», закідалі камянямі і пляшкамі ад піва.
На думку Юр’я Ступакова, адміністратара бажніцы, прычына ў тым, што пратэстантаў называюць сэктамі па тэлебачаньні. «Нехта спэцыяльна напружвае сытуацыю». Кіраўніцтва царквы зьвярнулася ў міліцыю.
Тое самае некалькі тыдняў таму адбылося ў Менску з будынкам бунтоўнага «Новага жыцьця».





