Маскоўскія міліцыянты ў нядзелю разагналі несанкцыянаваную акцыю па прапагандзе здаровага ладу жыцця, якую зладзілі каля 100 маладых людзей на поўначы Масквы.
«У Маскве на
На арганізатара і семярых удзельнікаў акцыі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Не выключана, што разгон спартыўнай акцыі звязаны з тым, што раней у Астанкіне правялі несанкцыянаванае шэсце нацыяналісты: у канцы снежня каля тэлецэнтра «Астанкіна» прайшоў дазволены мітынг з патрабаваннем аб’ектыўнага асвятлення акцый нацыяналістаў, які амаль адразу ж перарос у шэсце. У ім узялі ўдзел каля 500 чалавек, у асноўным непаўналетнія, якія скандавалі «Расіі — рускую ўладу» і «Расія для рускіх, Масква для масквічоў».
Цяперашняе спартовае мерапрыемства, якое спыніла міліцыя, ужо не першае. Напрыклад, 16 студзеня акцыя «Рускія за здаровы лад жыцця» таксама прайшла на поўначы сталіцы. Арганізатары, якія апублікавалі відэа з мінулага «несанкцыянаванага» забегу, гэтым разам рэкамендавалі ўсім удзельнікам узяць з сабой дакументы, растлумачыўшы: «Тыя, хто быў на мінулых забегах, памятае павышаную ўвагу да нас з боку міліцыі».