Рашэннем Бабруйскага гарвыканкама заснаваная адмысловая прэмія імя Міхася Лынькова. Яна будзе прысуджацца дзеячам культуры, мастацтва, адукацыі, прадстаўнікам СМІ горада за значныя дасягненні ў папулярызацыі беларускай мовы, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы гарвыканкама.

Для вызначэння лаўрэатаў прэміі штогод будзе збірацца спецыяльная камісія, якая будзе разглядаць заяўкі працоўных, творчых калектываў, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый.

Колькасць уладальнікаў прэміі не абмежавана. Памер прэміі вызначыцца ў бліжэйшы час. Ён будзе абвешчаны адразу пасля праходжання юрыдычнай экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?