«Дынама-Мінск» прайграла ў овертайме чэмпіянату КХЛ у Чэхаве аўтсайдару Заходняй канферэнцыі, мясцоваму «Віцязю» з лікам 3:4 (1:0, 1:3, 1:0, 0:1).

Шайбы: 1:0 — Плат (Корса, 6.11 — бол.). 1:1 — Анісін (Баброў, 21.23). 1:2 — Берднікаў (22.08, буліт). 1:3 — Трашчынскі (Гімбатаў, 23.00). 2:3 — Міхалёў (Плат, Петрашак. 37.40). 3:3 — Мойжыш (С.Варламаў, Дзямагін, 49.23). 4:3 — Баброў (Ляснухін, 60.41). На браме ў мінчанаў стаяў Роберт Эш.

Дынамаўцы пацярпелі другую паразу запар: у суботу падапечныя Марэка Сікоры саступілі маскоўскім дынамаўцаў — 1:3.

Пасля 49 гульняў «Дынама-Мінск» займае 8-ы радок у Заходняй канферэнцыі (67 балаў), на пяць пунктаў апярэджваючы ніжагародскае «Тарпеда», але ў валжанаў на тры гульні меней.

Заходняя канферэнцыя: 1. Лакаматыў Яраслаўль — 96 (47 гульняў), 2. Дынама Масква — 79 (46), 3. СКА Санкт-Пецярбург — 77 (46), 4. Атлант Мыцішчы — 76 (46), 5. Северсталь Чарапавец — 72 (47), 6. Дынама Рыга — 71 (49), 7. Спартак Масква — 70 (47), 8. Дынама Мінск — 67 (49), 9. Тарпеда Ніжні Ноўгарад — 62 (46), 10. ЦСКА Масква — 53 (46), 11. Віцязь — 46 (46).

Да канца рэгулярнага чэмпіянату «Дынама-Мінску» засталося правесці пяць гульняў.

У сераду «Дынама» згуляе ў Рызе, а 30 студзеня (нядзеля) у Мінску — з ЦСКА (пачатак а 17-й).

Потым -- двухтыднёвы перапынак, і затым заключныя тры матчы ў Мінску (16 лютага з «Трактарам», 18-га — з «Салават Юлаевым», 20-га — «Металургам» з Магнітагорска).

Плей-оф цяпер пад вялікім пытаннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?