Прысьвячаю «Маладому фронту» і асабіста Зьмітру Дашкевічу
Нішчаць маладзёнаў –
Хлопцаў і дзяўчатаў,
Каб ня зналі волі,
Садзяць іх за краты.
Ды ня зломяць духу
Гэтых маладзёнаў,
Яны прагнуць волі
Богам ухвалёнай.
Быць таго ня можа,
Што не пераможам,
Разам з Божай Воляй
Здабыць Волю зможам!





