Як заявіў павераны ў справах дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хальцапфель, мэтазгоднасць далейшага фінансавання выхаду праграмы на Першым нацыянальным тэлеканале пад пытаннем.
На наступным тыдні будзе прынятае канчатковае рашэнне.

Далейшы выхад праграмы «Акно ў Еўропу» на БТ пад пытаннем. Як стала вядома, падзеі ў Беларусі 19 снежня і ў наступныя дні, а таксама адыёзныя праграмы беларускага тэлебачання, прысвечаныя гэтым падзеям (а ў іх заяўлялася пра датычнасць да «масавых беспарадкаў» краін ЕС і яго кіраўніцтва), паставіла пад сумнеў мэтазгоднасць далейшага фінансавання Еўракамісіяй гэтага праекта на беларускім тэлебачанні. Пра гэта заявіў павераны ў справах дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хальцапфель.

Хальцапфель: «Мы цяпер абмяркоўваем гэта пытанне ў Камісіі, таму я пакуль не магу каментаваць. Я мяркую, што рашэнне будзе прынята на наступным тыдні».

Нагадаю, што раней праект «Акно ў Еўропу» выходзіў на хвалях Еўрапейскага радыё для Беларусі, а таксама на незалежным тэлеканале «Белсат» і Радыё Рацыя. Але летась прадстаўніцтва Еўрасаюзу ў Беларусі заключыла пагадненне на выхад гэтай праграмы ў эфіры Першага канала беларускага тэлебачання і на хвалях радыёстанцыі «Радыус FM». Паведамлялася, што «Акно ў Еўропу» «прызнаная задаволіць інтарэс і патрэбу гледачоў і слухачоў у інфармацыі аб стасунках між Еўрасаюзам і яго ўсходнімі суседзямі, а таксама расказаць, што робіцца для ўмацавання стасункаў з Беларуссю». Праект быў разлічаны на год.

Праўда, ужо першая праграма пачалася прадказаннем, што «Еўрасаюз разваліцца»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?