Паводле пранозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 26 студзеня ў Беларусі будзе воблачна, на большай частцы тэрыторыі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–10°С, па ўсходзе да мінус 14°С, днём мінус 1–7°С.

У Мінску 26 студзеня воблачна, часам невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–9°С, днём мінус 3–5°С.

У наступныя двое сутак, 27–28 студзеня, па рэспубліцы чакаецца воблачна з праясненнямі. 27 студзеня часам снег. Месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–10°С, па паўночным захадзе пры праясненнях да мінус 15°С; днём мінус 1–8°С, па поўначы да мінус 10°С. 28 студзеня месцамі невялікі снег, слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9–16°С, пры праясненнях да мінус 20°С; днём мінус 5–12°С.

У Мінску 27 студзеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–6°С, днём мінус 2–4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?