Фёдар Мірзаянаў пасля падзеяў 19 снежня ў Менску адбываў адміністратыўны арышт тэрмінам у 15 сутак у Жодзіна.
Малады чалавек з’яўляецца студэнтам 3-га курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, партыйнай прыналежнасці, сяброўства ў дэмакратычных моладзевых арганізацыях, па папярэдняй інфармацыі, не мае.

26 студзеня Фёдар павінен быў ісці на допыт у КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Аднак сёння зранку да яго дадому прыехалі невядомыя асобы, якія гвалтоўна даставілі яго на допыт у следчае упраўленне па вуліцы Сапёраў у Менску.

На дадзены момант сувязь з Фёдарам Мірзаянавым адсутнічае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?