У новым Кодэксе аб адукацыі не прадугледжана адлічэньне студэнтаў, якія прымалі ўдзел у акцыі 19 сьнежня. Пра гэта заявіў міністар адукацыі Сяргей Маскевіч на прэс-канфэрэнцыі, адказваючы на пытаньне «Свабоды».

Паводле міністра, цяпер за ўдзел у падобных акцыях студэнтаў чакае дысцыплінарная адказнасьць — вымова ці папярэджаньне. Пры гэтым ён дадаў:

«Але за пропускі заняткаў яны могуць быць адлічаныя».

На пытаньне, што будзе з тымі студэнтамі, якіх ужо адлічылі, Сяргей Маскевіч адзначыў:

«Студэнты былі адлічаныя за акадэмічную непасьпяховасьць, а не за палітычныя погляды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?