Супраць Беларусі з-за мяжы вядзецца інфармацыйная вайна, мяркуе прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Пра гэта, на яго думку, сведчыць распаўсюджанне інфармацыі пра тое, што венгерскі пасол Ферэнц Контра нібыта быў збіты ў Мінску пры разгоне акцыі апазіцыі 19 снежня 2010 года.

«Выкарыстоўваецца любы падман і правакацыя, каб паставіць пад сумненне вынікі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года і свабоднага волевыяўлення беларускага грамадства. Але такімі трукамі рэальную сітуацыю сказіць не ўдасца. Час усё расставіць на свае месцы», — сказаў Савіных БелаПАН.

Нагадаем, раней бельгійскае інтэрнэт-выданне EUobserver са спасылкай на крыніцу ў дыпламатычных колах паведаміла, што венгерскі дыпламат, які разам з калегамі назіраў за тым, што адбывалася 19 снежня на плошчы Незалежнасці, атрымаў удар па галаве, што прывяло да праблем са зрокам.

Гэтую інфармацыю таксама абверглі ў пасольстве Венгрыі ў Мінску. «Самым рашучым чынам адхіляем нават меркаванні пра гэта. Гэта зусім не адпавядае рэчаіснасці», — заявілі БелаПАН у венгерскай дыпмісіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?