30-гадовая аргентынка, якая ў панядзелак упала з 23-га паверха гатэля Crown Plaza Panamericano ў Буэнас-Айрэсе, выжыла, хоць і атрымала сур’ёзныя траўмы.

Жанчына ўпала на дах таксоўкі, з якой за хвіліну да гэтага выйшаў кіроўца. Кіроўца, які назваўся Мігелем, сказаў, што ён убачыў паліцэйскага, які глядзеў уверх, і выйшаў паглядзець, што адбываецца.

Іншы таксоўшчык расказаў СМІ, што ён убачыў жанчыну, якая пералезла праз бар’ер і кінулася з 23-га паверха.

Жанчына была дастаўленая ў найбліжэйшую бальніцу, дзе дактары канстатавалі ў яе ўнутраны крывацёк, пераломы рэбраў і костак таза. Паводле іх ацэнак, жанчына ўпала з вышыні амаль 100 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?