29 тралейбус. Напалову сонныя пасажыры ўціскаюцца ў салон.«Добрай раніцы. Хваліцеся, залатыя мае, што маеце на праезд? — здзіўляе сваёй энергіяй у такі ранні час усмешлівая жанчына ў камізэльцы з надпісам „кандуктар“. — Калі ласка. Дзякуй». Мы пераглядваемся і ўсе, як адзін, расплываемся ва ўсмешцы.
«Як вы размаўляеце на роднай мове, дык я куплю ў вас праязны»
Перш чым падысці і пазнаёміцца з беларускамоўнай кандуктаркай, вырашыла праехаць з ёй
На адным з прыпынкаў у салон, практычна пусты, заходзіць задуменная маладзіца і займае месца ля акна. Кандуктар, быццам спецыяльна, падыходзіць да пасажыркі не адразу. — Хацела вас пакрыўдзіць і не падысці, — спрабуе разрадзіць атмасферу.
— Паверце, я ні кропелькі не пакрыўдзілася б, — усміхаецца яна ў адказ і адлічвае 700 рублёў.
— Сонца маё, у нагах праўды няма. Прысядзьце, адпачніце. Я ж бачу, што вы стаміліся, — звяртаецца кандуктарка да маленькай бабулі і, падтрымліваючы яе пад руку, падводзіць да крэсла. Тая заўсміхалася і села. Хоць да гэтага, а вольных месцаў было дастаткова, садзіцца не збіралася.
— Беларусачка вы наша, — абрадавалася, убачыўшы любімую кандуктарку, жанчына з валізкай, якая зайшла ў салон на прыпынку ля Камароўскага рынку. — Пагутарце з намі крыху.
— Вой, ну і дзівосы! — уступае ў размову мужчына з бярозавым венікам у цэлафанавым пакеце. — Калі б не чуў на свае вушы, дык і не паверыў бы, што ў нас, у Мінску, кандуктар можа на роднай мове абілечваць. Я ж кожны чацвер на гэтым тралейбусе ў лазню езджу, але чамусьці вас не сустракаў. Так прыемна, да душы. А хочаце, я вам верш прачытаю на роднай мове Ніла Гілевіча (чытае). Я, ведаеце, з Быкавым быў знаёмы, ён мне нават кнігу сваю падпісаў: «На памяць Хведару С. ад Васіля Быкава». Я ж так
— Дык вы часцей ездзіце, будзем з вамі размаўляць, — прапаноўвае кандуктарка і зноў прымаецца за працу.
— Хваліцеся. Калі ласка. Дзякуй.
— У мяне праязны, — адказала пасажырка ў шыкоўным футры і дадала: — Які голас прыгожы…
— А вы што маеце?
— Таксама праязны. Вось, глядзіце.
— Можа, на наступны месяц хочаце набыць?
— Грошай пакуль няма, вось пенсію атрымаю…
— А я куплю ў вас праязны, — падхоплівае мужчына. — Не збіраўся, але як вы размаўляеце на роднай мове, дык куплю.
«Пачуў, што гавару
Валянціна Васільеўна Кавалёнак працуе кандуктарам на чвэрць стаўкі без малога год. Да гэтага больш за 30 гадоў круціла «баранку» тралейбуса. І ўвесь гэты час прыпынкі аб’яўляла прынцыпова толькі
— Валянціна Васільеўна, ці даводзілася вам сустракаць у Мінску беларускамоўных кандуктараў?
— Асабіста не. Але пасажыры казалі, што і на 53 маршруце жанчына абілечвае
— Вас, пэўна, часта пасажыры даймаюць пытаннем, накшталт «Чаму
— На розныя пытанні даводзіцца адказваць. Цікавяцца, ці з БНФ я. «Можа, і там людзі нядрэнныя ёсць, — адказваю звычайна. — Але БНФ сам па сабе, я сама па сабе». «А чаму размаўляеце
— Гэта былі расіяне?
— Не ведаю, у іх жа на твары не напісана. Магчыма, і нашы. Чаго толькі не прыдумаюць, абы толькі за праезд не плаціць. Хутчэй за ўсё нашы — сапраўдныя іншаземцы вельмі радуюцца, калі чуюць беларускую мову. Глядзіш на іх твары і адразу разумееш, што ім падабаецца. Просяць паразмаўляць яшчэ. А кітайцы дык наогул нават і адказваць спрабуюць
— А як часта вам пасажыры адказваюць
— Апошнім часам усё часцей і часцей чую ў адказ на сваё «дзякуй» «і вам дзякуй». Прычым так рэагуюць не толькі людзі майго пакалення, але і моладзь. А днямі школьнікі з настаўніцай ехалі. Дык трэба было бачыць, як дзеткі зацікавіліся, калі пачулі беларускія словы.
— Я гляджу, вы такая ўсмешлівая заўжды, ветлівая. Няўжо вас ніколі пасажыры не выво-
дзяць з сябе?
— Пасажыры, сапраўды, розныя сустракаюцца. На днях жанчына двойчы прабіла адзін і той жа талончык, я заўважыла і ўказала ёй на гэта. Яна ж у адказ: «вой, не можа быць». Я не стала з ёй спрачацца, проста папярэдзіла, што калі будзе кантроль, то нам абедзвюм — бяда. Дык яна адразу ж папрасіла прабачэння і купіла талончык. Ці яшчэ адна зваротлівая, убачыўшы, што бабуля паказала мне дакументы на бясплатны праезд, прыстроілася за ёй. Маўляў, «і я з ёю, суправаджаю». Тая адварочваецца і кажа: «Дачушка мая, не вер, я яе першы раз бачу». І агрэсіўныя пасажыры, што ні кажы, трапляюцца. На днях хлопец, гадоў трыццаці на выгляд, не больш, калі пачуў, што гавару
— А праўда, што «зайца» кандуктар бачыць здалёк?
— «Заяц» — гэта абраза. Я ніколі не ўжываю такога слова. А што вылічыць, ці як я кажу, «сфатаграфаваць» пасажыра, які не хоча плаціць за праезд, нескладана, гэта праўда.Аднойчы, калі мы пад’язджалі да прыпынку, я прыкмеціла, як прыстойна апрануты мужчына сярэдніх гадоў захваляваўся, убачыўшы яркую камізэльку. Ён зайшоў у сярэднія дзверы доўгага тралейбуса і ўтапырыўся ў «гармонік» — гафрыраваную яго частку. Быццам бы там можна нешта ўбачыць. Лічыў, пэўна, што замаскіраваўся. Я падышла і шуткую: «Хатка, павярніся да мяне перадам, а да лесу задам». Пасля такіх слоў людзі, звычайна, пачынаюць смяяцца і аплачваюць праезд.
«Каб усе мы пачалі гаварыць
— А як змагаецеся з дрэнным настроем?
— У мяне ёсць правіла, якога стараюся прытрымлівацца. Выйшаў з дому — пакінь усе праблемы там, і дрэнны настрой у тым ліку. Раз прыйшоў у людзі, дык стаўся да іх так, як ты б хацеў, каб ставіліся да цябе. І, ведаеце, для мяне гэта не складае цяжкасці. Пэўна, таму, што мне мая праца ўсё жыццё падабалася. Каб усім людзям так падабалася, то яны былі б самыя шчаслівыя на свеце.
— Уявіце, што вы прыйшлі на працу, а ўсе вакол размаўляюць
— Так цудоўна было б! Мне здаецца, каб мы ўсе пачалі размаўляць на роднай мове, то кожны з нас стаў бы нашмат дабрэйшым. Але, у гэтым я пераканана, пад прымусам нічога не будзе. Доўга ў нас адбівалі ахвоту размаўляць на роднай мове… Памятаю, як я прыехала маладой дзяўчынай у Мінск з вёскі. Здаралася, вырвецца якое беларускае слова, дык гараджане пачынаюць у спіну кідаць розныя абразы, накшталт «сяльпо» ці «дзяроўня»… Не дзіўна, што саромеліся гаварыць
— Валянціна Васільеўна, у вас ёсць унікальная магчымасць звярнуцца да ўсіх сваіх пасажыраў праз нашу газету, папрасіць іх аб
— Бог яго ведае, што прасіць. Вось сядзяць у салоне ўсе сур’ёзныя такія… Хочацца, каб часцей ставілі сябе на месца іншага, ды спагадлівымі каб былі адзін да аднаго.
…На прыпынку ля царквы ў заднія дзверы зайшлі маладыя хлопцы. Аплацілі праезд і працягнулі кандуктарцы пластыкавую бутэльку са свянцонай вадой. Дзякуй, залатыя мае, але я толькі ўчора сама хадзіла ў царкву. «Дык усё роўна вазьміце, тралейбус акрапіце». Праўду кажуць: як ты да людзей — так і яны да цябе…
У тым жа тралейбусным дэпо, што і наша гераіня, працуе і беларускамоўны кіроўца.
Сяргей ШКІРОНАК, кіроўца тралейбуса № 33:
«Пасажыры на мяне глядзяць, як на іншапланецяніна»:
«Больш як 20 гадоў езджу на тралейбусе. Сам мінчанін. З дзяцінства люблю родную мову. Шкада толькі, што мала хто на ёй размаўляе. Трэба прывіваць любоў да мовы з дзяцінства. Але ж у школах чамусьці замежнай мове выдзяляюць больш часу, чым беларускай. Ці ж гэта правільна? Прыпынкі аб’яўляю выключна