На сайце ultra-music.com з’явілася відэа з нядаўняй рэпетыцыі N.R.M. без Лявона Вольскага. Спяваюць трое ўдзельнікаў каманды разам.

«Я ведаю дакладна, якая будзе рэакцыя, — сказаў Піт Паўлаў пра адсутнасць Вольскага. — Яна заўжды вядомая: частка публікі ні ў якім разе не зможа прыняць такі выгляд N.R.M. І для гэтай часткі публікі я хачу сказаць: альбо так, альбо ніякага N.R.M. больш не будзе. Але гэта не задавальняе нас, бо мы вельмі любім граць свае песні і надта любім нашу публіку».

N.R.M. выступіць 18 лютага на «Рок-каранацыі». Музыкі абяцаюць зайграць некалькі новых песень.

Нагадаем, што ад выступлення з камандай адмовіўся Лявон Вольскі. Ён таксама не стаў тлумачыць склаўшуюся сітуацыю. А астатнія музыкі гурту наракаюць, што Вольскі перастаў наведваць рэпетыцыі і адышоў ад спраў N.R.M.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?