Невядомыя вандалы ў Баранавічах спілавалі лампады з помнікаў героям- лётчыкам Аляксандру Марфіцкаму і Аляксандру Жураўлевічу.

Нагадаем, што лётчыкі загінулі ўлетку 2009 года падчас паказальных палётаў у польскім Радаме. Тады яны адвялі свой самалёт ад гледачоў, але самі катапультавацца не паспелі.

Паводле падлікаў, металёвыя лампады каштавалі прыкладна па 100 еўра кожная. Злачынцаў пакуль не знайшлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?