Польшча пачне будаўніцтва тэрміналу для звадкаванага прыроднага газу на Балтыйскім порце Свінауйсьце на мяжы з Германіяй у сакавіку гэтага года.
Тэрмінал мусіць забеспячыць энергетычную бяспеку краіны, паколькі дапаможа дыверсіфікаваць пастаўкі газу.Ягонае будаўніцтва ацэньваецца ў 750 мільёнаў еўра.
Тэрмінал будзе ўведзены ў эксплуатацыю да 30 чэрвеня 2014 з пачатковай гадавой магутнасцю апрацоўкі да 5 мільярдаў кубаметраў газу. Гэта каля траціны ад патрэбаў краіны.