Новы кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон зрабіў першыя публічныя заявы. Аказалася, што галоўнай задачай ведамства ў гэтым годзе стане барацьба за зніжэнне імпарту і спрыянне імпартазамяшчэнню.
«Сёння мы маем адмоўнае сальда ў замежнаэканамічнай дзейнасці. Гэтую задачу наша краіна павінна вырашыць на працягу двух гадоў, і мы павінны бачыць сваю ролю ў гэтай сферы», — заявіў сёння журналістам кіраўнік КДК, яго цытуе агенцтва «Інтэрфакс».
«Што за імпарт, як ён апраўданы, як рэалізуецца праграма імпартазамяшчэння», — дадаў ён, патлумачыўшы, што гаворка ідзе як аб спажывецкім, так і прамежкавым імпарце.
«Да гэтага ж варта дадаць пытанні