Супрацоўнік міліцыі застрэліў на поўдні Масквы парушальніка, які пратараніў на сваім аўтамабілі некалькі машын, пасля чаго, адмаўляючыся падпарадкавацца патрабаванням супрацоўніка праваахоўных органаў, спрабаваў уцячы. Праваахоўныя органы называюць расстрэл вінаватага ў аварыі вымушанай мерай: той нібыта хапаўся за аўтамат.

Кіроўца джыпа пратараніў некалькі машын і паспрабаваў уцячы. Пачаўся пераслед. Міліцыянт запатрабаваў ад парушальніка спыніцца, аднак той толькі дадаў хуткасці.

Падчас пагоні кіроўца перасек дзве суцэльныя лініі разметкі і праехаў на чырвонае святло.

Да пераследу далучыліся яшчэ некалькі міліцэйскіх аўто. Калі кіроўцу іншамаркі атрымалася заблакаваць, сяржант міліцыі выцягнуў кіроўцу, які замкнуўся ў салоне, з машыны.

Падчас затрымання кіроўца нібыта схапіўся за яго аўтамат. Міліцыянту «давялося» адкрыць агонь, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Маскоўскага ГУУС Віктар Бірукоў. Кіроўца загінуў.

Паводле папярэдніх дадзеных, мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?