51-ы падазраваны — 20-гадовы Уладзімір Яроменак.

Інфармацыю пра перавядзенне Уладзіміра Яроменка ў статус «падазраванага» па арт. 293 КК Беларусі пацвердзілі праваабаронцы «Вясны».

Юнак, хутчэй за ўсё, утрымліваецца ў турме КДБ, але пацверджання гэтаму пакуль няма.

20-гадовы Уладзімер Яроменак не выйшаў на волю пасьля адбыцця 7-сутачнага арышту за падзеі 19 снежня. Дагэтуль маладафронтавец адседзеў 15 сутак за акцыю салідарнасці 20 снежня.

Такім чынам, агульная колькасць асобаў, якіх падвярсталі пад справу аб 19 снежня, пайшла на шосты дзясятак.

Паводле звестак, сабраных праваабаронцамі,

не менш за 36 чалавек абвінавачаныя па справе аб так званых «беспарадках». Сярод іх лідары апазіцыі
Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Алесь Міхалевіч, Анатоль Лябедзька і Павел Севярынец, журналісты Ірына Халіп і Наталля Радзіна.

Яшчэ 13 праходзяць як «падазраваныя ва ўдзеле ў беспарадках».

Нарэшце, двух — Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава — затрымалі яшчэ 19 снежня ўранку. Таму звінаваціць іх у «штурме» Дома ўрада не было ніякай магчымасці. Яны праходзяць па асобнай справе аб «злосным хуліганстве». Маўляў, гэтыя два актывісты арганізацыі «Малады фронт», што грунтуецца на хрысціянскіх каштоўнасцях, кагосьці там збілі.

Праваабаронцы заклікаюць блізкіх усіх іншых затрыманых ці арыштаваных, імёны якіх яшчэ невядомыя, звяртацца на мэйл [email protected],
каб прававая і адвакацкая дапамога дайшла да ўсіх і каб міжнародная супольнасць ведалі ўсе імёны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?