Бабуля Сяргея Марцалева атрымала ліст ад унука.

Яна да сённяшняга дня была адзінай, хто не атрымаў ліст з амерыканкі (турмы КДБ) і вельмі непакоілася. Сяргея затрымалі пазней за іншых, калі ён ехаў у Польшчу для ўдзелу ў праграме «Белсат».

Зоя Яўменава паведаміла, што Сяргей даслаў кароткі ліст, які хутчэй падобны на цыдульку. Напісаў, што жывы і здаровы. Папрасіў бабулю падзякаваць усім, хто яго падтрымлівае. На ўмовы ўтрымання Сяргей не скардзіцца і просіць бабулю перадаць яму электрабрытву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?