Народнае паўстанне, Мубарак адмаўляецца сысці.

Каір пасля пятнічнага хаосу.

Каір пасля пятнічнага хаосу.

Людзі вітаюць вайскоўцаў на вуліцах Каіра. Каменданцкая гадзіна не выконваецца. Вайскоўцы не заявілі, каго яны падтрымліваюць - Мубарака ці паўстанцаў.

Людзі вітаюць вайскоўцаў на вуліцах Каіра. Каменданцкая гадзіна не выконваецца. Вайскоўцы не заявілі, каго яны падтрымліваюць - Мубарака ці паўстанцаў.

Людзі вітаюць вайскоўцаў на вуліцах Каіра. Каменданцкая гадзіна не выконваецца. Вайскоўцы не заявілі, каго яны падтрымліваюць - Мубарака ці паўстанцаў.

Людзі вітаюць вайскоўцаў на вуліцах Каіра. Каменданцкая гадзіна не выконваецца. Вайскоўцы не заявілі, каго яны падтрымліваюць - Мубарака ці паўстанцаў.

Такія афішкі з указаннем, як дзейнічаць у часе маніфестацый, раздавала моладзь у Каіры ўчора. Справа -- англійскі пераклад.

Такія афішкі з указаннем, як дзейнічаць у часе маніфестацый, раздавала моладзь у Каіры ўчора. Справа -- англійскі пераклад.

Далоў!

Далоў!

Сутычкі працягваюцца 4-ы дзень.

Сутычкі працягваюцца 4-ы дзень.

Найсвяжэйшыя кароткія паведамленні з Егіпта ад рэпарцёраў тэлеканала «Аль-Джазіра», англійская версія.

Анлайн-рэпартаж«Аль-Джазіры».

Інтэрв’ю з папулярным егіпецкім блогерам Гасамам аль-Гамалаўі.

16.00

Дзясяткі тысяч чалавек маніфеставалі ў цэнтры Каіра перад будынкам тэлебачання. Армія не ўмешвалася ў падзеі. Дэманстранты патрабуюць адстаўкі Мубарака.

Горшыя весткі пра колькасць ахвяраў пятніцы. Іх лік перавысіў 100 чалавек, з іх больш за 30 чалавек у Каіры, 36 -- у Александрыі.

Улады абвесцілі, што каменданцкая гадзіна будзе распачынацца ад 16-й.

11.30

Колькасць ахвяр пятнічных сутычак перавысіла 50 чалавек. Найбольш людзей загінула ў Александрыі і Суэцы.

У цэнтры Каіра зноў гуртуюцца маніфестанты.

9.30

Каір застаецца пад аховай вайскоўцаў. Каменданцкая гадзіна парушалася да самага апошняга моманту.

Надыходзяць звесткі пра ахвяры пятнічных сутычак. Па ўдакладненых звестках, людзі загінулі не толькі ў Суэцы, але і ў Александрыі.

Інтэрнэт у Егіпце застаецца адключаны.

Кітай заблакаваў унутры краіны доступ да ўсіх інтэрнэт-сайтаў, якія апісваюць падзеі ў Егіпце.

3.30

Абама меў паўгадзінную размову з Мубаракам. Пасля гэтага зрабіў кароткую тэлевізійную размову. «Справы Мубарака павінны супадаць са словамі. Я ясна заклікаю ўлады Егіпта адмовіцца ад насілля супраць мірных дэманстрантаў. Людзі маюць права на свабоду сходаў. Людзі маюць права на свабоду слова. Правы чалавека ўніверсальныя. Галоўнае ў Егіпце — пазбегнуць насілля». Абама заклікаў абодва бакі да стрыманасці.

0.30

Праз пару хвілінаў цішы на вуліцах горада зноў выбухнулі скандаванні: «Далоў! Далоў!»

0.20

Ужывую на ТВ выступіў прэзідэнт Хосні Мубарак. Ён выказаў шкадаванне пра ахвяры за абодвух бакоў — і з боку паліцыі, і з боку грамадства. Ён кажа: тонкая лінія аддзяляе свабоду ад хаосу. Кажа, што ён разумее ступень пакутаў народа, разумее глыбіню праблем з беспрацоўем і карупцыяй. Пераменаў немагчыма дасягнуць шляхам хаосу, іх можна дасягнуць толькі шляхам дыялогу. Ён кажа: я заўжды быў і буду на баку простых людзей. Мы не звернем з дарогі рэформаў, кажа ён. Ён абяцае знайсці вырашэнне праблеме беспрацоўя і палепшыць сітуацыю з аховай здароўя і адукацыяй. Мы адолеем цяперашнюю сітуацыю, усе гэтыя падпалы, марадзёрства, кажа ён. Ён заклікаў кожнага мужчыну, кожную жанчыну працаваць на агульнае дабро краіны, а не падпальваць урадавыя будынкі, сказаў Мубарак. «Гэта змова супраць Егіпта», — сказаў ён. Напрыканцы выступу ён абвесціў пра адстаўку ўрада і паабяцаў прызначыць новы ўрад заўтра. Я нікуды не сыходжу, заявіў ён, і буду абараняць парадак.

0.15

Тысячы дэманстрантаў групуюцца вакол будынка тэлебачання. Маніфестантам не ўдалося захапіць будынкі тэлебачання, парламента, спецназ і аддзелы Службы аховы прэзідэнта адбілі атакі. У той жа час у вялікай частцы горада пануе хаос. Дэманстранты б’юцца або братаюцца з сілавікамі. Марадзёры рабуюць урадавыя будынкі, гараць пастарункі паліцыі.

0.05

Сітуацыя застаецца няпэўнай. Аднак дзяржаўнае ТВ паказвае карцінку вуліц, якая дэманструе, што народ не выконвае загаду пра каменданцкую гадзіну. Прадстаўнікі ўладаў зніклі з экранаў, зніклі з горада. ТВ абвесціла, што чакаецца выступ кіраўніка ніжняй палаты кішэннага парламента краіны. Тэлебачанне абвесціла таксама, што пажары падступілі ўшчыльную да ўнікальнага Нацыянальнага музея краіны, у якім захоўваюцца неацэнныя старажытнасці.

0.00

Дзяржаўнае ТВ абвесціла, што неўзабаве чакаецца важны выступ.

Байцы Службы аховы прэзідэнта ачапіла будынак ТВ.

Медыкі падвялі вынікі дня: у Каіры ахвяраў не зарэгістравана. А вось у Суэцы загінулі 13 чалавек. Усяго ў краіне 1030 чалавек збіта ці паранена.

22.50

Актывісты маладзёвых апазіцыйных арганізацый атачылі жывым ланцугом Нацыянальны музей Егіпта. Яны хочуць абараніць яго ад магчымых правакацый і марадзёраў. Пазней да іх далучыліся вайскоўцы.

Дагарае будынак дыктатаравай партыі. Каля яго пратэстоўцы спалілі таксама дзясятак паліцыйных машын.

Апазіцыя спаліла таксама дзясяткі пастарункаў паліцыі.

Армія не ўмешваецца, не спыняе дэманстрантаў, хоць і заняла пазіцыі каля ключавых будынкаў у егіпецкай сталіцы.

Тое самае адбываецца ў другім па памеры горадзе Егіпта — Александрыі.

У трэцім па значэнні горадзе, Суэцы, у выніку дзённых сутычак 11 чалавек загінулі, сотні паранены. Армія пакінула горад следам за паліцыяй.

Армія атачыла пасольствы ЗША і Брытаніі.

Дзясяткі тысяч маніфестантаў кантралююць цэнтр сталіцы Егіпта і вітаюць салдатаў. Апошнія захоўваюць нейтралітэт.

Мубарак так і не выступіў па тэлебачанні. Яго не бачылі на ТВ ад часу пачатку пратэстаў.

19.40

Егіпецкае ТВ абвесціла, што каменданцкая гадзіна ўводзіцца ва ўсёй краіне. У рэпарцёраў няма ўражання, што паліцыі ўдаецца ўзяць сітуацыю пад кантроль.

Перадаюць, што ў Каіры маніфестанты штурмуюць будынак Міністэрства замежных спраў.

І ў Каіры, і ў Александрыі людзі застаюцца на вуліцах. На здымках відаць, што аўтамабілі працягваюць ездзіць па вуліцах. Відаць, як дэманстранты вітаюць вайскоўцаў.

19.30

Страляніна чуваць ва ўсім Каіры.

19.20

Гарыць будынак кіруючай партыі ў Каіры. На вуліцах гараць паліцэйскія грузавікі. Страляніна далятае з розных канцоў горада.

Людзі на вуліцах вітаюць вайскоўцаў, кідаюць камяні ў спецназ.

Хілары Клінтан у жывым эфіры ТВ асудзіла гвалт, заклікала ўлады Егіпта аднавіць сувязь і інтэрнэт і не чапаць мірных маніфестантаў.

18.00

Рэпарцёры вымушана застаюцца ў офісах пасля абвяшчэння каменданцкай гадзіны. У горадзе заўважны шматлікія пажары. Чуваць выбухі і страляніна.

17.55

Улады Егіпта абвесцілі пра ўвядзенне каменданцкай гадзіны ў буйных гарадах, на вуліцы выведзена армія. Дэманстрацыі ўспыхваюць у розных раёнах сталіцы. Улады абвесцілі пра ўвядзенне каменданцкай гадзіны ў Каіры, Александрыі, Суэцы ад 18.00. На вуліцах застаецца егіпецкі спецназ.

У той жа час некалькі гарадоў краіны, здаецца, перайшлі пад кантроль маніфестантаў. Гэта другі па памеры горад краіны Александрыя і ключавы порт Суэц. Дэманстранты паляць аўтамабілі паліцыі і вадамёты. У некалькіх гарадах спаленыя будынкі кіраўнічай партыі, якая была асновай егіпецкай вертыкалі ўлады.

Тэлеканал «Аль-Джазіра» перадае карцінку з вуліцы: вайсковая бронемашына ў цэнтры сталіцы. Маніфестанты вітаюць яе, абдымаюць салдат.

У той жа час дзяржаўныя СМІ перадаюць, што армейскія часткі выведзены на вуліцы на загад Мубарака для падтрымання парадку і падтрымкі паліцыі.

Чакаецца тэлезварот Хосні Мубарака, які кіруе краінай амаль 30 гадоў і збіраўся перадаць уладу свайму сыну Гамалю.

Афіцыйныя асобы пацвердзілі факт «хатняга арышту» лідара свецкай апазіцыі Егіпта — фізіка-ядзершчыка, былога кіраўніка МАГАТЭ Махамеда аль-Барадэі.

17:25

У Каір увайшлі ваенныя часткі, у горадзе заўважана бранятэхніка.

Крыху раней пратэстоўцы звярталіся з заклікам да арміі далучыцца да масавых выступаў супраць прэзідэнта краіны Хосні Мубарака. Яны спадзяюцца, што армейскія часткі будуць ставіцца да людзей мягчэй, чым паліцыя.

17:02

Афіцыйныя ўлады Егіпта заяўляюць, што былы кіраўнік МАГАТЭ і Нобелеўскі лаўрэат Махамед аль-Барадэі знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Раней з’явілася інфармацыя, што аль-Барадэі далучыўся да дэманстрацыі пратэсту ў Каіры і настойваў на яе мірным характары правядзення.

16:30

Дэманстранты захапілі горад Суэц.

У Каіры закрыта метро, мабільная сувязь адключана ва ўсіх вялікіх гарадах.

Егіпет абсёк інтэрнэт-доступ.

Тым не менш, як перадаюць праз спадарожнікавую сувязь карэспандэнты тэлеканала «Аль-Джазіра», на вуліцы Каіра выйшлі дзясяткі тысяч людзей. Маніфестацыі пачаліся ад 70 мячэцяў і хрысціянскіх цэркваў. «Мусульмане і хрысціяне разам супраць карупцыі, беспрацоўя і няволі», — такі заклік сабраў дзясяткі тысяч подпісаў у інтэрнэце.

Месцы збору калонаў былі даведзены да ведама людзей постарамі, якія апазіцыя раздрукавала і расклеіла сёння ўначы.

У краіну вярнуўся лідар свецкай апазіцыі Егіпта Махамед аль-Барадэі. Паліцыя спрабавала затрымаць яго сёння ўранку. Людзі баранілі яго, стварыўшы «жывы шчыт». Ягонае знаходжанне на гэты момант невядомае.

15:46

У Егіпце нарастае супрацьстаяньне ўладаў і пратэстоўцаў, палітыкі заклікаюць Мубарака пайсці на саступкі

Сітуацыя ў Егіпце абвастраецца, тэлеканал Al Jazeera адключаны ад егіпецкага спадарожніка, на вуліцах Каіра працягваюцца сутыкненні маніфестантаў і паліцыі, палітыкі заклікаюць прэзідэнта Мубарака пайсці на саступкі.

Катарскі тэлеканал Al Jazeera цалкам адключаны ад егіпецкага спадарожніка «Найлсат», тым не менш, прамыя трансляцыі дэманстрацый, якія ахапілі Егіпет, працягваюцца.

У Каіры нарастае супрацьстаянне. На плошчы Абдэль Мунэйма Рыяда ў Каіры натоўп падпаліў паліцэйскі аўтамабіль. Стрэлы чуваць у раёне плошчы ат-Тахрыр. Ёсць звесткі аб першым загінулым.

Егіпецкі сенатар Мустафа аль-Факі заклікаў прэзідэнта Хосні Мубарака звярнуцца да народа з прамовай, падкрэсліўшы, што «мерамі бяспекі ўжо немагчыма вырашыць праблемы».

«Неабходна знайсці іншы выхад з крызісу: шляхам мужных, хуткіх і эфектыўных рэформ», — заявіў ён.

15:32

Штаб-кватэры кіроўнай Нацыянальна-дэмакратычнай партыі (НДП) Егіпта разгромленыя ў некалькіх гарадах гэтай краіны, у сталіцы паліцыя ўжыла гумовыя кулі для разгону найбуйнейшай дэманстрацыі пратэсту.

У горадзе Ісмаілія пратэстоўцы захапілі офіс НДП, паведамляюць відавочцы з месца падзей.

Катарскі тэлеканал Al Jazeera паведамляе, што ў горадзе Эль-Мансура мітынгоўцы, колькасцю да 40 тыс. чалавек, таксама захапілі офіс кіроўнай партыі.

У горадзе Суэц дэманстранты ўварваліся ў паліцэйскі пастарунак і вызвалілі ўсіх зняволеных, затрыманых у апошнія дні.

У Каіры паліцыя страляла ў дэманстрантаў гумовымі кулямі, спрабуючы разагнаць самую шматлікую акцыю пратэсту ў гэтай краіне. Акцыі пратэсту праходзяць на цэнтральнай плошчы Тахрыр Дэманстранты патрабуюць адстаўкі Мубарака.

15:14

У Каіры адбываюцца сутыкненні паліцыі з тысячамі дэманстрантаў, якія патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака і яго кабінета.

Для разгону паліцыя ўжывае вадамёты і слёзацечны газ; у адказ у іх ляцяць камяні. Масавыя пратэсты праходзяць таксама ў партовых гарадах Суэц і Александрыя.

Улады Егіпта загадалі мабільным аператарам адключыць сувязь у асобных раёнах краіны.

14:31

У Егіпце пачаліся сутыкненні паліцыі з шматтысячнай дэманстрацыяй, экс-кіраўніку МАГАТЭ не дазволілі далучыцца да акцыі пратэсту.

У Егіпце працягваюцца акцыі пратэсту, тысячы дэманстрантаў выйшлі на вуліцы Каіра. Відавочцы паведамляюць, пратэстоўцы сабраліся непадалёк ад рэзідэнцыі прэзідэнта Хосні Мубарака, паведамляе Reuters. Экс-кіраўніку МАГАТЭ Махамеду Аль-Барадэі паліцыянты не дазволілі далучыцца да акцыі апазіцыі.

На вуліцах сталіцы Егіпта знаходзяцца тысячы паліцыянтаў, бліжэйшая да рэзідэнцыі прэзідэнта мячэць зачыненая з-за боязі, што яна стане месцам збору пратэстуючых. У Егіпце не працуе інтэрнэт і перабоі з мабільнай сувяззю.

Відавочцы паведамляюць аб распачатых сутыкненнях з сіламі правапарадку.

Дэманстранты патрабуюць адстаўкі прэзідэнта краіны Мубарака, які знаходзіцца ля ўлады 30 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?