Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У паўночна-ўсходніх раёнах невялікі снег. Ноччу і раніцай па поўдні слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с, днём па поўначы месцамі парывы да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 7–13°С, па поўдні пры праясненнях да мінус 18°С, днём мінус 2–8°С.

У наступныя двое сутак чакаецца: 30 студзеня воблачна з праясненнямі, часам снег, месцамі мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні 6–11 м/с, месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–11°С, пры праясненнях да мінус 13°С; днём мінус 1–7°С.

31 студзеня пераменная воблачнасць. Ноччу па ўсходзе, днём у паўночна-заходніх раёнах кароткачасовы снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8–15°С, па поўначы месцамі да мінус 20–22°С; днём ад мінус 5°С па паўднёвым захадзе да мінус 13°С па паўночным усходзе.

У Мінску ў суботу, 29 студзеня, воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9–11°С, днём мінус 5–7°С.

30 студзеня воблачна з праясненнямі. Часам снег, слабая мяцеліца. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–9°С, днём мінус 3–5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?